Sui iuris

Sui iuris ці sui juris (лац.: літаральна «свайго права») — лацінская фраза, якая выкарыстоўваецца ў Рымска-Каталіцкай Царкве для пазначэння місіі — першаснай тэрытарыяльна-адміністрацыйнай адзінкі, якая папярэднічае ўтварэнню Апостальскай прэфектуры. Фраза «missia sui iuris» ужываецца пры ўтварэнні каталіцкай місіі на тэрыторыях, дзе Каталіцкая Царква толькі пачынае сваю місіянерскую дзейнасць. Таксама фраза «sui iuris» ужываецца ў адносінах да царкоўнага заканадаўства Усходніх каталіцкіх цэркваў, кожная з якіх мае ўласнае кананічнае права «sui iuris», адменны ад кананічнага права Рымскай Царквы лацінскага абраду.


© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search